Чаму прэс-служба Пуціна апублікавала з Валаама фота Лукашэнкі з нявыгаднага ракурсу?

Фота Аляксандра Лукашэнкі з нядаўняй паездкі на Валаам, якія апублікавала прэс-служба Пуціна, выставілі палітыка ў нявыгадным ракурсе. Затое гэтыя здымкі ўдалыя для Пуціна, адзначыў у эфіры ютуб-праграмы «Обычное утро» аналітык Аляксандр Фрыдман.

31.07.2024 / 19:54

Аляксандр Лукашэнка і Уладзімір Пуцін у час сустрэчы на Валааме. Фота: прэс-службы Пуціна

«Мяркую, таму іх і апублікавалі. На фоне Лукашэнкі Пуцін выглядае вельмі нават добра», — заўважае аналітык.

Фрыдман прыводзіць прыклад з гісторыі ГДР. У 1970-1980-я дастаткова ўплывовым быў функцыянер Сацыялістычнай адзінай партыі Германіі Герман Аксэн, які адказваў у тым ліку за ідэалогію, сувязі з сацыялістычнымі краінамі.

«Ён выглядаў не асабліва прэзентабельна. У асяроддзі дысідэнтаў ГДР у яго была мянушка «сплюшчаная медуза». Функцыянеры ГДР высокага эшалону сачылі за тым, каб на афіцыйных фотаздымках ён стаяў побач з імі, бо лічылі, што на фоне Аксэна выглядаюць асабліва прэзентабельна».

Герман Аксэн. Фота: Mehner/ullstein bild via Getty Images

«Я думаю, што гэта з той жа гісторыі: «На фоне вось гэтага хлопца я выглядаю дастаткова добра, жвава, цудоўна. Глядзіце на кантрасце». Думаю, што гэта падспудна заходзіць у галовы людзей і там застаецца.

Так што, я думаю, гэтыя фатаграфіі нават не для таго, каб пакрыўдзіць Лукашэнку, паказаць яму месца. Іх Лукашэнка не цікавіць. Ім галоўнае, каб свой бос выглядаў добра. Трэба прызнаць, што ў свеце не так шмат палітыкаў, на фоне якіх Уладзімір Пуцін сапраўды выглядае добра».

Вось так Лукашэнка выглядаў на сустрэчы з Пуціным ФОТЫ

Эйсмант апублікавала сваю версію ФОТА Лукашэнкі з Пуціным. Адчуйце розніцу

Без Беленькага на Валааме таксама не абышлося ФОТАФАКТ

Не дамовіліся? Такой закрытай сустрэчы паміж Пуціным і Лукашэнкам яшчэ не было 

Nashaniva.com