Асуджаны за шпіянаж амерыканец Пол Уілан таксама знік з расійскай калоніі
Адвакат асуджанага за шпіянаж амерыканца Пола Уілана Вольга Карлава не ведае, дзе ён знаходзіцца, паведаміла яна інфармагенцтвам.
31.07.2024 / 14:18
Карлава распавяла, што да яе паступаюць запыты ад журналістаў з розных міжнародных агенцтваў з просьбай патлумачыць, ці вядома ёй месцазнаходжанне Пола, паколькі ідуць чуткі аб магчымым абмене.
«Я накіравала запыт у адміністрацыю калоніі, але мне не адказваюць», — сказала Карлава.
Былога марпеха Пола Уілана асудзілі ў 2020 годзе за шпіянаж і прысудзілі да 16 гадоў калоніі. Тэрмін ён адбывае ў ВК-17 у Мардовіі.
Учора стала вядома пра знікненне ў Расіі многіх статусных палітвязняў — 19-гадовага Кевіна Ліка, абвінавачанага ў дзяржздрадзе, палітыка Іллі Яшына, праваабаронцы Алега Арлова, экс-кіраўніц штабоў Навальнага ва Уфе і Томску Ліліі Чанышавай і Ксеніі Фадзеевай, а таксама мастачкі Сашы Скачыленкі. Яе бацькам сказалі, што дзяўчыну вязуць у Маскву. Эксперты дапускаюць магчымасць абмену.
Да таго ж Аляксандр Лукашэнка 30 ліпеня памілаваў Рыка Крыгера, які таксама можа ўвайсці ў «абменны фонд».
Лукашэнка хацеў размовы з Шольцам?
У Расіі з калоній зніклі некалькі статусных палітвязняў. Рыхтуецца вялікі абмен?
Урад ФРГ не каментуе магчымы абмен Крыгера. Ён выказаў занепакоенасць фільмам БТ