У Брытаніі пацыентка апрытомнела пасля дыягназу «смерць мозгу»

Сям'я ўжо рыхтавалася да яе пахавання.

31.07.2024 / 11:25

Ілюстрацыйнае фота: Jean-Francois Badias / AP

32-гадовая Эма Прайс была падключана да апарата штучнай вентыляцыі лёгкіх (ШВЛ) пасля спробы самагубства з-за цкавання на працы, паведамляе My London.

Родных Эмы папярэдзілі, што ў яе адбылася смерць мозгу і праз некаторы час яе адключаць ад апарата ШВЛ.

За некалькі гадзін да таго, як Эму планавалі адключыць ад апарата, яна расплюшчыла вочы і змагла дыхаць самастойна на працягу 30 хвілін.

Зараз жанчына знаходзіцца ў прытомнасці і кантактуе з сям'ёй з дапамогай кіўкоў галавой.

Nashaniva.com