У Мінску зачыніўся апошні рэстаран Texas Chicken
Сетка запусцілася ў Беларусі ў маі 2016 года з пункта на Камароўцы.
31.07.2024 / 10:56
У Мінску зачыніліся апошнія пункты вядомай амерыканскай сеткі фастфуду. Да апошняга трымаліся дзве з іх: у Гандлёвым цэнтры Green City ў Каменнай Горцы і ў ГЦ Dana Mall на Усходзе ў Мінску, піша Blizko.by.
Некалькі тыдняў таму зачыніўся рэстаран у Каменнай Горцы, нядаўна прыйшла чарга і таго, што на ўсходзе.
Koko.by паведаміў, што на месцы Texas Chicken на Усходзе адкрыецца Mak.by.
Аднак у Гандлёвым рэестры Беларусі пункт ў Dana Mall усё яшчэ значыцца як дзейны.
Сетка Texas Chicken запусцілася ў Беларусі ў маі 2016 года на Камароўцы. Паступова з'явіліся пункты на Свярдлова, 32 (будынак былой бургернай Goody), на Прытыцкага, 146а; на праспекце Дзяржынскага, 91, на Прытыцкага, 156 і на Пятра Мсціслаўца, 11, у ГЦ Dana Mall.
За межамі Мінска ўстановы сеткі з'явіліся ў Магілёве, Брэсце, Бабруйску і на трасе М1 у Дзяржынскім раёне.
Некалькі гадоў таму сетка змяніла шыльду на «Тэхаская курачка».
Сетка Texas Chicken з'явілася ў ЗША ў 1952 годзе. Цяпер у яе ўваходзяць каля 2 тысяч рэстаранаў у трох дзясятках краін пад назвамі Texas Chicken, Church's Chicken і Church's Texas Chicken. Сетка праславілася смажанай курыцай у паніроўцы з падліўкай «8 перцаў».