Кім Чэн Ын працягвае асабіста змагацца з паводкай. Гэтым разам ён інспектаваў на надзіманай лодцы ФОТЫ
На лодцы лідар КНДР агледзеў затопленыя раёны Пхеньяна.
31.07.2024 / 07:34
«Таварыш Кім Чэн Ын, аглядаючы затопленыя раёны, дзе цяжка распазнаць рэльеф мясцовасці і мясцовыя прадметы, выказаў вялікую заклапочанасць. І выказаў рашучасць прыняць магутныя дзяржаўныя меры па аднаўленні ў найкароткі тэрмін і стварэнні больш выдатнага гнязда жыцця для насельніцтва. Напрыканцы паседжання паважаны таварыш Кім Чэн Ын сказаў, што мы не раз перажывалі крызіс, але кожны раз заўсёды былі смелымі, рабілі толькі цуды», — паведамляе Паўночнакарэйскае тэлеграфнае інфармацыйнае агенцтва.
Кім Чэн Ын прыляцеў на верталёце ў затопленыя раёны і асабіста выратаваў людзей ФОТЫ
«Еўропа адпачывае». Рыжанкоў пра ўражанні ад візіту ў КНДР