«Паехалі ў Беларусь на вечарынку і цяпер льяце кракадзілавыя слёзы». Што думаюць у Латвіі пра затрыманне на «Віва Браслаў»

Сабралі рэакцыі жыхароў Латвіі на затрыманне іх суайчыннікаў.

31.07.2024 / 10:19

Скрын відэа, у якім расказваецца аб затрыманні чатырох грамадзян Латвіі / Х

Аб затрыманні чатырох маладых людзей, якія на машыне паехалі з Латвіі ў Беларусь на фестываль Viva Braslav, расказала адна з іх знаёмых — з просьбай аб дапамозе.

@nashaniva На «Віва Браслаў» арыштавалі чатырох грамадзян Латвіі #беларусь #браслов #браслаў #vivabraslav #viva #мёры #миоры #друя #шарковщина #глыбокое #поставы #полоцк #бегомль #минск #гродно #отдых #кемпинг #друзья #сябры #нашаніва ♬ Dreaming to Fly - Andrea Vanzo

Яе відэа суправаджаецца цітрамі:

«Вось як жыццё можа перавярнуцца. Будзьце асцярожныя і беражыце сябе. Калі нехта некага ведае, хто быў у падобнай сітуацыі, калі ласка, дайце мне ведаць».

Іншы карыстальнік размясціў гэты запіс у сваім акаўнце ў твітары, дадаўшы свой каментарый:

«Паехалі ў Беларусь на вечарынку і цяпер льяце кракадзілавыя слёзы. Наступным разам у Паўночную Карэю?»

Brauca ballēties uz Baltkrieviju un nu lej krokodila asaras?
Nākamreiz uz Ziemeļkoreju? pic.twitter.com/PANg59Jqjh

— Cardinalis Ravus (@CardinalisRavus) July 28, 2024

Гэты твіт праглядзелі больш за 57 тысяч разоў і пакінулі звыш 70 каментарыяў. Заўважым, што сярод іх мы не знайшлі ніводнага, дзе б выказвалася спачуванне маладым людзям.

Найбольш упадабаным каментарыем з'яўляецца «Сумная гісторыя для таго, каб абараніць нас? Трэба быць поўным ідыётам, каб паехаць туды тусавацца. Няхай цяпер сядзіць у рэжыме сваёй рашысцкай мары».

«Няўжо ніхто з бацькоў не патлумачыў тым дзецям, што яны едуць у краіну, якая вядзе супраць нас актыўную гібрыдную вайну і з'яўляецца варожай?», — дадае іншы.

«Ну, калі ў вас няма мазгоў і вы хочаце паехаць у Беларусь, то наперад. Натуральны выбар ватнікаў», — лічыць яшчэ адзін.

«Калі хапіла розуму паехаць у Беларусь, то, можа, папросіце палітычнага прытулку, пару гадоў будзеце падмятаць вуліцы, час дыктатара скончыцца і вас адпусцяць дахаты!» — дае парады іншы каментатар.

«Гуляеце ў дурныя гульні, атрымліваеце дурныя прызы», — нагадвае яшчэ адзін.

Некаторыя выказваюць упэўненасць у тым, што маладым людзям падкінулі наркотыкі.

«Яшчэ адна амёба «я палітыкай не цікаўлюся», як і яе знаёмыя, што арыштаваныя ў Беларусі. Яна і зараз не разумее, што машына і пасажыры, хутчэй за ўсё, былі цалкам чыстыя ад наркотыкаў, але іх узялі ў закладнікі, каб потым Беларусь абмяняла іх на сваіх».

«Так, яны і зараз не разумеюць, што гэта была выдумка беларусаў, што яны нічога там не знайшлі, што 100% маладыя людзі і машына былі чыстымі. Папярэджанне аб тым, што трэба правяраць машыны перад паездкай, зусім залішняе».

«Адны сапраўдныя ідыёты. «Машыну трэба старанна правяраць». 99,9% што травы там не было, чэкісты сфабрыкавалі справу, каб узяць у палон грамадзян Латвіі. Проста не ездзіце ў гэтую фашысцкую памыйку».

На «Віва Браслаў» затрымалі чатырох грамадзян Латвіі

Душ за 10 рублёў, шалёная чарга аўто і хіты расійскіх поп-зорак: як сёлета прайшоў фестываль Viva Braslav

Nashaniva.com