Мужчына спрабаваў выехаць з Беларусі з падробленым украінскім пашпартам
Увечары 26 ліпеня ў пункце пропуску Каменны Лог на мяжы з Літвой пры афармленні на выезд з Беларусі аўтобуса «Мінск-Вільня» выявілася, што ў аднаго з пасажыраў падроблены дакумент, паведаміў Дзяржаўны пагранічны камітэт.
30.07.2024 / 20:49
Для афармлення мужчына падаў пашпарт грамадзяніна Украіны з частковай падробкай — старонка з персанальнымі данымі была замененая.
Паводле тлумачэння парушальніка, ён меў намер трапіць у Германію да сваіх сыноў, якія і зрабілі яму падроблены ўкраінскі дакумент, а пасля выслалі па пошце.
Цяпер за спробу незаконнага перасячэння мяжы мужчыну пагражае штраф да 100 базавых велічынь і дэпартацыя. Акрамя таго, за выкарыстанне падробленага дакумента прадугледжаная крымінальная адказнасць — абмежаванне волі на тэрмін да двух гадоў.
На мяжы з Польшчай у Брэсце сабралася вялізная чарга з машын і аўтобусаў
Мужчына задэклараваў на беларускай мяжы 235 тысяч еўра, але іх усё адно канфіскавалі