Саудаўская Аравія — адзіны прэтэндэнт на правядзенне чэмпіянату свету па футболе ў 2034 годзе

Яшчэ ў кастрычніку 2023 года Саудаўская Аравія заявіла пра намер правесці турнір. ФІФА пацвердзіла, што краіна стала адзіным прэтэндэнтам на ЧС-2034.

30.07.2024 / 09:14

Афіцыйная падача заяўкі адбылася 29 ліпеня на цырымоніі, арганізаванай ФІФА ў Парыжы, піша Прессбол.

«Я выказваю шчырую падзяку нашаму дальнабачнаму кіраўніцтву, якое дазволіла нам дасягнуць гэтай вехі ў гісторыі саудаўскага спорту. Я таксама хачу выказаць глыбокую падзяку наследнаму прынцу і прэм'ер-міністру за яго непахісную падтрымку развіцця спартыўнага сектара.

Заяўка Саудаўскай Аравіі на правядзенне чэмпіянату свету па футболе 2034 года — гэта заяўка на будучыню. Гэта зроблена для нашых дзяцей і тых, хто марыць пра многае.

Каралеўства імкнецца правесці самую важную падзею ў свеце футбола, якая пацвердзіць наш уплыў на сусветнай арэне ў розных галінах, уключаючы спорт», — сказаў прынц і міністр спорту Саудаўскай Аравіі Абдул-Азіз ібн Туркі Аль Сауд падчас мерапрыемства.

Чэмпіянаты свету па футболе ў 2026 і 2030 гадах пройдуць у трох краінах. У 2026-м у ЗША, Мексіцы і Канадзе, а ў 2030-м у Іспаніі, Партугаліі і Марока. Прычым матчы адкрыцця адбудуцца ў Аргенціне, Уругваі і Парагваі. 100 гадоў таму ва Уругваі прайшоў першы чэмпіянат свету.

У чым феномен футбола ў Саудаўскай Аравіі, куды за Раналду ламануліся топавыя еўрапейцы

Nashaniva.com