МЗС Венесуэлы вырашыла адклікаць паслоў з краін, якія раскрытыкавалі агучаныя вынікі выбараў

Тым часам у краіне ўспыхнулі пратэсты.

30.07.2024 / 07:59

Фота: Fernando Vergara / AP

МЗС Венесуэлы вырашыла адклікаць дыпламатаў з краін, якія раскрытыкавалі прадстаўленыя выбарчай радай вынікі галасавання, паведамляюць СМІ краіны.

Размова ідзе аб венесуэльскім дыпламатычным персанале, які знаходзіцца ў Аргенціне, Дамініканскай Рэспубліцы, Коста-Рыцы, Панаме, Перу, Уругваі і Чылі.

У панядзелак раніцай па мінскім часе ўлады Венесуэлы абвясцілі, што на нядзельных прэзідэнцкіх выбарах перамог дзейны прэзідэнт Нікалас Мадура. За яго, паводле афіцыйных звестак, прагаласаваў 51% выбаршчыкаў, а за кандыдата ад аб'яднанай апазыцыі Эдмунда Гансалеса — 44%.

Незалежныя апытанні давалі Гансалесу ад 60 да 65 працэнтаў.

Тым часам у краіне ўспыхнулі пратэсты.

У Венесуэле ўспыхнулі масавыя пратэсты. Дэманстранты ў адным з гарадоў знеслі помнік Уга Чавесу ВІДЭА

Улады Венесуэлы абвясцілі Мадуру пераможцам выбараў з 51% галасоў. Але ёсць пытанні

Лукашэнка паспяшаў павіншаваць Мадуру з перамогай на выбарах прэзідэнта Венесуэлы

Прэзідэнт Аргенціны Мілей заклікаў армію Венесуэлы абараніць дэмакратыю і волю народа

Nashaniva.com