Латвія перадасць Украіне 100 дронаў, сродкі на якія сабрала кіраўніца латвійскага МЗС

Міністэрства замежных спраў Латвіі перадасць Украіне 100 беспілотнікаў, набытых на сродкі, якія кіраўнік ведамства Байба Бражэ сабрала, прабегшы паўмарафон вясной гэтага года, піша «Еўрапейская праўда».

29.07.2024 / 23:07

Байба Бражэ. Фота: AP Photo/Geert Vanden Wijngaert

У маі міністарка замежных спраў Латвіі ўзяла ўдзел у Рыжскім марафоне для збору сродкаў на дроны для Украіны, і пераадолела дыстанцыю паўмарафону — 21 кіламетр. У выніку ёй удалося сабраць 14 тысяч еўра.

Латвія, як вядома, разам з Вялікабрытаніяй узначальвае «кааліцыю беспілотнікаў» для Украіны, якая імкнецца да канца года перадаць УСУ адзін мільён дронаў розных тыпаў.

Як адзначае LSM.lv, Украіна ўжо атрымала бясплатна больш за 300 дронаў латвійскай вытворчасці Irsis і Lāčplēsis.

На «Віва Браслаў» затрымалі чатырох грамадзян Латвіі

Падсанкцыйныя люксавыя аўто ўрастаюць у зямлю ў латвійскай вёсцы на мяжы з Беларуссю. Сярод іх ёсць нават «Майбах»

Украінскія дроны пашкодзілі расійскі бамбардзіроўшчык-ракетаносьбіт у Мурманскай вобласці

Nashaniva.com