«У Гданьску слабенькая культура». Беларусы адкрылі ў гэтым горадзе кальянную, але бізнэс не пайшоў
Беларусы прадаюць кальянную ў Гданьску, якую адкрылі ў 2022 годзе. Пасля продажу яны плануюць вярнуцца дадому. Гісторыяй аднаго эмігранцкага бізнэсу падзяліўся чытач выдання Most, які хацеў набыць установу, але не паспеў.
29.07.2024 / 18:47
Здымак ілюстрацыйны. Фота: burobiz.ru
Ва ўладальнікаў кальяннай быў падобны бізнэс у Беларусі, але яны яго прадалі і паспрабавалі адкрыць нешта падобнае ў Польшчы.
Кальянная знаходзіцца ў цэнтры Гданьска на пешаходнай вуліцы. Плошча бара — 160 метраў. 90% кліентаў — выхадцы з Беларусі і Украіны.
«Уклалі ў кальянную 130 тысяч даляраў, столькі ж прасілі і за продаж, — расказвае чытач Most, які зацікавіўся аб'явай аб продажы. — Уладальнік сказаў, што бізнэс у яго слабенька пайшоў у Польшчы ў параўнанні з Беларуссю. Пяць гадоў таму з такім самым бізнэсам яны стартавалі на радзіме. Тады ўклалі 85 тысяч даляраў».
За 1,5 года працы бара ў Гданьску адбіць свае грошы беларусы не здолелі. Аб'ява пра продаж кальяннай была выкладзеная на польскіх сайтах.
«Мяне зацікавіў бізнэс. Але ўладальнік сказаў, што цікавасць была ў многіх, але ў выніку вырашылі пытанне па-іншаму. Прыйшлі не па аб'яве і дамовіліся пра куплю. Дакладную суму здзелкі не назваў».
У размове з уладальнікам бара беларусы параілі іншым не адкрываць кальянныя ў Гданьску.
«Сказалі, што палякі не кураць. І калі адкрыць кальянную ў Польшчы, то лепш выбіраць Варшаву, дзе жыве шмат выхадцаў з краін СНД. У Гданьску слабенькая культура. І пры адкрыцці бізнэсу ў гэтым горадзе лепш рабіць акцэнт на ежу.
Уладальнікі шкадуюць, што не адбілі свае грошы і страцілі 1,5 года жыцця ў Польшчы. Але для іх гэта вопыт у першую чаргу. Цяпер яны плануюць вярнуцца ў Беларусь і зноў заняцца там бізнэсам».
У Мінску прадаюць памяшканне папулярнага рэстарана. Цана шалёная
Прадаецца легендарная кальянная, заснаваная Іванам Мураўёвым