Па брэсцкай карагоднай справе асудзілі яшчэ двух чалавек
Суд прайшоў у Камянцы. Агулам па гэтай справе асудзілі ўжо 139 чалавек.
29.07.2024 / 13:49
У судзе Камянецкага раёна па «справе карагодаў 24 ліпеня асудзілі яшчэ двух чалавек: Крысціну Салаўёву і Геннадзя Клімашэвіча.
Паводле ч. 1 арт. 342 Крымінальнага кодэкса ім прызначылі адзін год калоніі агульнага рэжыму, а таксама паўтара года калоніі з адтэрміноўкай выканання пакарання праз тое, што на ўтрыманні ёсць дзіця, якому менш за тры гады, адпаведна.
Прысуд вынесла Галіна Прыхожка. Менавіта такое пакаранне і прасіў прызначыць пракурор.
Па звестках «Вясны», агулам па «справе карагодаў» асудзілі ўжо 139 чалавек.