Рэйс Мінск — Кутаісі не даляцеў да Грузіі

Ён сеў у расійскай Астрахані.

29.07.2024 / 11:39

Сёння ноччу борт кампані «Белавія» Embraer E195LR (EW-513PO), які ляцеў з Мінска ў Кутаісі рэйсам BRU729, здзейсніў незапланаваную пасадку ў Расіі. У 03:05 па мясцовым часе самалёт прызямліўся ў расійскай Астрахані, паведамляе Motolkohelp.

Дакладная прычына пасадкі ў РФ пакуль невядомая, але мяркуючы па ўсім, у самалёта тэхнічная няспраўнасць. Раней адной з тых няспраўнасцяў EW-513PO была адмова ў працы вентылятара астуджэння тэхнічнага адсека, а таксама ў гэтага самалёта пастаянная праблема з непрацуючай дапаможнай сілавой устаноўкай.

За пасажырамі самалёта, які зламаўся, у Астрахань ужо вылецеў падменны борт (EW-514PO), які павінен прыбыць туды ў раёне 14:00.

Nashaniva.com