Алімпійскага каментатара Eurosport адхілілі ад працы за сексісцкае выказванне ў эфіры

Eurosport адхіліў брытанскага каментатара Боба Баларда пасля таго, як ён зрабіў сэксісцкую заўвагу на адрас аўстралійскіх плыўчых, піша Bild.

29.07.2024 / 11:19

Аўстралійскія спартоўкі Молі О'Калаган, Шайна Джэк, Эма МакКеон і Мег Харыс выйгралі золата ў жаночай эстафеце 4х100 метраў вольным стылем.

Падчас прамога эфіру Балард заявіў: «Ну, жанчыны толькі што скончылі. Вы ж ведаеце, якімі бываюць жанчыны… Шастаюць, робяць макіяж».

Сукаментатар Лізі Сімандс назвала гэтую заўвагу «абуральнай». У адказ Балард толькі засмяяўся.

У заяве тэлекампаніі, зробленай у нядзелю, гаворыцца: «Учора ўвечары падчас трансляцыі Eurosport каментатар Боб Балард зрабіў недарэчны каментар. З гэтай прычыны ён быў неадкладна выдалены з нашага спісу каментатараў».

Балард пакуль не пракаментаваў тое, што адбылося.

Тынейджарка з Японіі стала алімпійскай чэмпіёнкай у 14 год. Прычым у якой дысцыпліне!

Пастаноўшчык цырымоніі адкрыцця Гульняў у Парыжы адказаў на крытыку

Беларуска Аліна Змушка прабілася ў фінал у плаванні на 100 м брасам

Nashaniva.com