Непагадзь дакацілася да сталіцы ФОТА

Мінчукі дзеляцца здымкамі наступстваў непагадзі.

29.07.2024 / 09:15

Святлафор не вытрымаў парыву ветру на скрыжаванні праспекта Міру і вул. Ніколы Тэслы, пішуць у раённым чаце.

На станцыі метро «Акадэмія навук» працуюць ратавальнікі. На адным з дамоў моцны вецер пашкодзіў дах, пішуць Мінск-навіны.

А ў раёне «Мінск-Свет» проста вырваў дзверы.

Ратавальнікі папярэдзілі пра складаныя ўмовы надвор'я ад самае раніцы. Чакаюцца моцныя дажджы

Nashaniva.com