На гэтым тыдні закрыюць на рамонт самы доўгі ў краіне пешаходны мост
Яго даўжыня — 550 метраў.
29.07.2024 / 08:45
Фота: gp.by
У Гомелі з 1 жніўня закрыюць на капрамонт самы доўгі ў краіне пешаходны мост, паведамляе БелТА.
Гэта інжынернае збудаванне звязвае падзеленыя чыгуначнымі стужкамі вуліцы Фадзеева і Кірава. Яго працягласць — 550 м. «гэта самы доўгі пешаходны мост у краіне», — растлумачылі ў гарвыканкаме.
Для старту маштабных рамонтных работ, як удакладнілі ў Гомельскім гарвыканкаме, з 1 жніўня мост будзе закрыты для пешаходаў.
Першапачаткова плануецца дэмантаж, уладкаванне пандусаў, маналітнай пліты і перыльных агародж. У далейшым будуць праведзены гідраізаляцыйныя работы і рамонт ніжняй часткі моста», — падкрэсліў старшыня гарвыканкама Уладзімір Прывалаў.