Кім Чэн Ын прыляцеў на верталёце ў затопленыя раёны і асабіста выратаваў людзей ФОТЫ
«Выратаваныя жыхары, нечакана сустрэўшыся з таварышам Кім Чэн Ынам, які чакаў іх у аэрапорце, дзе дзьме моцны вецер з дажджом, былі расчулены да слёз ад бясконцага хвалявання і падзякі, горача радаваліся».
29.07.2024 / 07:22
Кім Чэн Ын прыляцеў на верталёце і выратаваў людзей ад патопу, піша Паўночнакарэйскае тэлеграфнае інфармацыйнае агенцтва.
«Таварыш Кім Чэн Ын асабіста кіраваў працай па выратаванні жыхароў раёнаў, якія пацярпелі ад магутнай залевы. Узровень вады ў рацэ Амнок значна перавысіў небяспечную планку. У выніку стварыўся сур'ёзны крызіс — больш за 5000 жыхароў некалькіх астравоў ізаляваныя ў раёнах, дзе высокая рызыка падтаплення».
«Таварыш Кім Чэн Ын прыехаў па падтопленай небяспечнай дарозе на авіябазу. Ён асабіста кіраваў выратавальнай працай. Выратаваныя жыхары, нечакана сустрэўшыся з таварышам Кім Чэн Ынам, які чакаў іх у аэрапорце, дзе дзьме моцны вецер з дажджом, былі расчулены да слёз ад бясконцага хвалявання і падзякі, горача радаваліся», — паведамляе Паўночнакарэйскае тэлеграфнае інфармацыйнае агенцтва.
«Лайдакі і прыстасаванцы сярод вядучых кіруючых работнікаў дасягнулі сур'ёзнай мяжы, — адзначыў таварыш Кім Чэн Ын. — Лічачы бедствы неадольнай стыхійнай з'явай, яны ад паражэнства не бяруцца ўпэўнена за прадухіленне стыхійных бедстваў, а працуюць на авось, толькі гледзячы на неба».
Ратавальнікі папярэдзілі пра складаныя ўмовы надвор'я ад самае раніцы. Чакаюцца моцныя дажджы