Ратавальнікі папярэдзілі пра складаныя ўмовы надвор'я ад самае раніцы. Чакаюцца моцныя дажджы

Асноўны ўдар стыхіі прыйдзецца па памежных з Літвой раёнах. 

29.07.2024 / 06:42

У многіх раёнах краіны назіраецца ўзмацненне заходняга, паўночна-заходняга ветру парывамі 15-22 м/с, месцамі да 25-27 м/с, у многіх раёнах прагназуюць моцныя дажджы.

МНС у сваім тэлеграм-канале піша пра фактары небяспекі: пашкоджанне ліній сувязі і электраперадачы, адключэнне электрычных падстанцый, электраэнергіі ў населеных пунктах, пашкоджанне (абвальванне) слаба ўмацаваных канструкцый, дахаў будынкаў, збудаванняў, падзенне дрэў. 

На дарогах таксама могуць быць складаныя ўмовы надвор'я.

Цыклон, які вечарам ішоў на Беларусь. Pogoda.by

 На большай частцы тэрыторыі краіны чакаюцца дажджы, у многіх раёнах моцныя дажджы.

Асноўны ўдар стыхіі прыйдзецца раніцай па памежных з Літвой раёнах. У Ашмянах і Астраўцы можа выпасці да 43 мм ападкаў, пры месячнай норме ў 88-90 мм. У Мінску чакаецца да 20 мм ападкаў.

У асобных раёнах навальніцы. Вецер заходні, паўночна-заходні 6—11 м/с, у многіх раёнах парывы ​​15—22 м/с, месцамі да 25-27 м/с.

Тэмпература паветра ад +14°С па ўсходзе да +24°С па паўднёвым захадзе.

У Мінску днём чакаецца ўсяго +15..+17°С, моцны дождж.

На поўнач Беларусі ідзе рэдкай сілы цыклон

Nashaniva.com