Улады Венесуэлы абвясцілі Мадуру пераможцам выбараў з 51% галасоў. Але ёсць пытанні

Улады Венесуэлы абвясцілі, што на нядзельных прэзідэнцкіх выбарах перамог дзейны прэзідэнт Нікалас Мадура. За яго, паводле афіцыйных звестак, прагаласаваў 51% выбаршчыкаў. Незалежныя апытанні давалі 60% галасоў яго суперніку. 

29.07.2024 / 06:13

Фота: Jesus Vargas / Getty Images

Нацыянальная выбарчая рада, падкантрольная Мадуру і ягонай Адзінай сацыялістычнай партыі Вэнэсуэлы, абвясціла, што пасля апрацоўкі 80 адсоткаў бюлетэняў дзейны прэзідэнт набірае 51,2% галасоў, а кандыдат ад аб'яднанай апазыцыі Эдмунда Гансалес — 44%.

«Гэта была перамога для ўсіх. Гэта была перамога, якая дапаможа нам пабудаваць будучыню», — заявіў Радрыгес, адзначыўшы, што неабходна дачакацца афіцыйных падлікаў Нацыянальнай выбарчай рады CNE з «павагі да законаў краіны», — сказаў кіраўнік перадвыбарчага штаба Мадуры Хорхе Радрыгес.

Са слоў генерала Уладзіміра Падрына Лопеса, выбары прайшлі мірна і заявіў, што «паўстанцкі шлях гвалту быў пакінуты», а венесуэльскі народ «адкрывае свае абдымкі для новага этапу».

«Мы ўпэўненыя, што зможам гарантаваць народу Венесуэлы мір, за які ён сёння выказаўся», — заявіў Падрына Лопес.

Прэзідэнцкія выбары ў Венесуэле прайшлі 28 ліпеня. Афіцыйна зарэгістравацца на іх змаглі дзесяць кандыдатаў, уключаючы кіруючага з 2013 года прэзідэнта Мадуру.

Галоўным канкурэнтам Мадуры на выбарах стаў Эдмунда Гансалес Уруціа з Дэмакратычнай унітарнай платформы.

Паводле апытання незалежнай кампаніі ORC Consultores (афіляваная з венесуэльскай апазіцыяй), яго шанцы на перамогу былі вельмі высокія: 59,6% галасоў, у той час як Мадура — каля 12,5%.

Мадура кіруе Венесуэлай з 2013 года пасля смерці Уга Чавеса, у 2018-м апазіцыя не прызнала вынікаў выбараў, назваўшы прэзідэнтам Хуана Гуайдо.

Nashaniva.com