Арганізатары Алімпіяды папрасілі прабачэння за адсылку да «Тайнай вячэры» на цырымоніі адкрыцця

У аргкамітэце Алімпійскіх Гульняў запэўнілі, што не хацелі нікога пакрыўдзіць сцэнай «Тайнай вячэры» з удзелам дрэг-артыстаў.

28.07.2024 / 14:37

 «Відавочна, што ў нас не было намеру праявіць непавагу да якой-небудзь рэлігійнай групы. [Цырымонія адкрыцця] была накіравана на выхаванне памяркоўнасці ў грамадстве», — заявіла дырэктар па камунікацыях аргкамітэта Алімпіяды ан Дэскам. 

Акрамя таго, відэа з лепшымі момантамі цырымоніі адкрыцця было выдалена з ютуб-канала Алімпійскіх гульняў, піша «Медуза». 

Удзел у цырымоніі адкрыцця дрэг-квін, а таксама артыста, які паказаў грэчаскага бога Дыяніса, раскрытыкавалі кансерватыўныя палітыкі і прадстаўнікі рэлігійных арганізацый. Яны ўбачылі ў выступе высмейванне рэлігійных сімвалаў і непавагу да хрысціянства.

Сацсеткі выбухнулі пасля спрэчнага эпізоду на адкрыцці Алімпійскіх гульняў

Nashaniva.com