Маск раскрыў, калі гуманоіды Tesla будуць у свабодным продажы

Колькі будзе каштаваць адзін такі робат і што ён увогуле ўмее?

29.07.2024 / 13:19

Гуманоідны робат кампаніі Tesla пад серыйнай назвай Optimus. Фота: Wikimedia Commons

Па словах мільярдэра і кіраўніка кампаніі Tesla Ілана Маска, яго перадавыя гуманоідныя робаты пад серыйнай назвай Optimus пачнуць масава працаваць на заводах кампаніі ўжо ў наступным годзе.

А свабодны продаж робатаў пачнецца ў 2026 годзе, паведамляе агенцтва Бі-бі-сі.

Кошт адной такой мадэлі будзе ацэньвацца ў амаль 20 тысяч даляраў (63,5 тысячы беларускіх рублёў). 

Як паказвалася ў відэа раней, андроіды Optimus ужо год як умеюць паўтараць за чалавекам самыя простыя дзеянні, павольна хадзіць па розных памяшканнях, даследуючы ўсё навокал, а таксама акуратна перакладаць рэчы з аднаго месца ў другое.

Адзначым, што гуманоіды Маска з'яўляюцца не першымі робатамі падобнага тыпу, якіх плануюць выкарыстоўваць у масавай вытворчасці розных тавараў. Так, сваіх уласных андроідаў нядаўна паказала кампанія BMW і ўжо афіцыйна ўзгадніла іх выкарыстанне на заводах па вытворчасці аўтамабіляў.

Ілан Маск заявіў, што згубіў сына з-за блакатараў палавога выспявання

Людзі хутка стануць непатрэбныя. Новы складскі робат Digit выконвае звычайныя галасавыя каманды

Чат-боты могуць падтрымліваць нацызм і іншыя антычалавечыя ідэалогіі з-за адной асаблівасці

Nashaniva.com