Якая сетка кафэ самая распаўсюджаная ў Беларусі? Гэта не «Бургер Кінг» і не былы «Макдональдс»

Іх абышоў іншы фастфуд.

26.07.2024 / 11:23

У сеткі KFC па краіне 87 кафэ. Фота: інстаграм @kfcbyofficial

Па даных Гандлёвага рэестра, самая буйная сетка грамадскага харчавання ў Беларусі цяпер — гэта KFC (фастфуд з курыцай). У іх 87 устаноў па краіне, большасць з якіх у Мінску. Гэты амерыканскі брэнд прыйшоў да нас у 2015-м.

На другім месцы кавярні Varka (беларускі брэнд з 66 установамі), на трэцім — Cofix (54 кавярні ізраільскага брэнду).

Mak.by толькі на восьмым месцы — у іх 27 устаноў.

Вось як выглядае дзясятка самых буйных сетак грамадскага харчавання цалкам:

  1. KFC — 87 устаноў.
  2. Varka — 66 устаноў.
  3. Cofix — 54 установы.
  4. Burger King — 51 установа.
  5. «Дода Піца» — 45 устаноў.
  6. Hotfix — 36 устаноў.
  7. Domino's — 32 установы.
  8. Mak.by — 27 устаноў.
  9. «Піца Тэмпа» — 26 устаноў.
  10. «Васількі» — 21 установа.

Nashaniva.com