Спявачка Ірына Дарафеева адпачывала ў Турцыі ў гатэлі 18+ ФОТЫ

У мінулым годзе спявачка Ірына Дарафеева паляцела ў адпачынак у Дубай, а потым на Занзібар. Цяпер жа былая дэпутатка выбрала больш папсовы для беларусаў кірунак — Турцыю.

26.07.2024 / 09:00

Ірына Дарафеева. Фота: інстаграм спявачкі

Яна спынілася ў гатэлі Balmy Beach Resort Kemer, які знаходзіцца ў курортным мястэчку Бельдзібі паблізу Кемера. Дарэчы, гатэль мае абмежаванне «18+», то-бок засяліцца туды можна толькі без дзяцей. Такі адпачынак звычайна выбіраюць тыя, хто хоча цішыню і спакой.

Ірына Дарафеева выбрала нумар з уласным басейнам.

View this post on Instagram

A post shared by Ирина Дорофеева (@irinadorofeeva_official)

Афіцыйна гатэль мае чатыры зоркі, але месца сапраўды раскошнае. Ноч у самым танным нумары Balmy Beach Resort Kemer на Booking.com каштуе каля $780. 

Нумар з басейнам. Фота з сайта Booking.com

У сваёй «спякотнай ліпеньскай фотасправаздачы» артыстка падзялілася тым, што ездзіла на экскурсію ў горы, а таксама сплаўлялася па горнай рацэ. А пікантны здымак з басейна Ірына какетліва падпісала: «Можа, не самы ўдалы ракурс, затое ад душы».

«Да некаторых пытанняў я не была гатовая». Ірына Дарафеева расказала, чаму пайшла ў дэпутаты ў 2016-м

Ганарар для сясцёр Груздзевых. Колькі каштуюць бюджэту выступы артыстаў на дзяржаўных канцэртах

Ад Занзібара да Кыргызстана. Дзе адпачываюць праўладныя спявачкі і прапагандысты

«Трэба ўнесці нейкі свой пасіўны ўклад». Ірына Дарафеева выказалася пра артыстаў, што былі вымушаныя з'ехаць з краіны

Nashaniva.com