Затрымалі падазраванага ў забойстве Ірыны Фарыён

Затрыманы 18-гадовы хлопец.

25.07.2024 / 15:10

Фота: тг-канал Зяленскага

«Міністр унутраных спраў Украіны Ігар Кліменка толькі што паведаміў мне пра затрыманьне ў Дняпры падазраванага ў забойстве Ірыны Фарыён», — напісаў у сваім тэлеграме Уладзімір Зяленскі.

Паведамляецца, што аперацыя па затрыманні была вельмі складанай. Над раскрыццём забойства працавалі сотні спецыялістаў Нацыянальнай паліцыі Украіны, СБУ і іншых службаў.

Паліцыя распаўсюджвала такі фотаробат

Затрыманы — 18-гадовы хлопец. Працягваюцца неабходныя следчыя дзеянні і экспертызы. Зяленскі даручыў міністру ўнутраных спраў давесці ўсе падрабязнасці да грамадскасці.

У былую дэпутатку Вярхоўнай Рады ад партыі «Свабода» Ірыну Фарыён стралялі ўвечары 19 ліпеня ў Львове. Падчас замаху яна атрымала цяжкое раненне, пасля якога была дастаўлена ў бальніцу, дзе і памерла праз тры гадзіны.

У Львове стралялі ў палітыка Ірыну Фарыён. Яна ў крытычным стане

Ірына Фарыён памерла ў бальніцы

Паліцыя Украіны паказала фота меркаванага забойцы Ірыны Фарыён

Раіла біць нагой у сківіцу кожнаму маскваротаму, называла акупацыю Марыупаля кармай — хто такая Ірына Фарыён, якую забілі ў Львове

Nashaniva.com