Даляр сёння патаннеў амаль на дзве капейкі
Расійскі рубель даражэе.
25.07.2024 / 11:50
На таргах у Мінску даляр патаннеў на 1,85 капейкі да 3,1102 беларускага рубля. Гэта чарговы мінімум з пачатку года.
1 студзеня даляр каштаваў 3,1775 рубля, а максімум быў у сярэдзіне красавіка — 3,2809.
Еўра сёння патаннеў на 1,08 капейкі да 3,3840
Расійскі рубель вырас на 0,98 капейкі да 3,6055 за 100 адзінак.
Юань знізіўся на 2,12 капейкі да 4,3073.