Зварот Байдэна да нацыі нагадваў пахавальны марш — Bild
а якое ў вас уражанне?
Байдэн некалькі разоў спыняўся, праглынаў і мармытаў пра сябе фразы.
25.07.2024 / 10:18
Скрыншот відэатрансляцыі
Карэспандэнт Bild у ЗША Герберт Бауэрнэбель аналізуе 11-хвілінны зварот Джо Байдэна да нацыі ў сераду ўвечары.
Прэзідэнт прамаўляў з дапамогай тэлесуфлёра, не дапусціўшы значных агаворак. Ён растлумачыў, што адмовіўся ад перавыбрання, каб «перадаць эстафету новаму пакаленню», і пахваліў Камалу Харыс як «моцную, дасведчаную і здольную».
Байдэн некалькі разоў спыняўся, праглынаў і мармытаў пра сябе фразы, піша рэпарцёр. Напрыклад, расказваючы пра аднаго з бацькоў-заснавальнікаў ЗША Бенджаміна Франкліна.
Па словах Байдэна, калі той выходзіў з Філадэльфійскага канвента, дзе прынялі Канстытуцыю, яго спыталі, якую форму праўлення вызначылі новай краіне: манархію ці рэспубліку. «Рэспубліку, калі вы зможаце яе захаваць», — адказаў Франклін.
«Значную частку прамовы было цяжка зразумець. Байдэн выглядаў стомленым і аслабленым. Яго праблемны сын Хантэр, жонка Джыл і іншыя члены сям'і з трывогай назіралі за тым, што адбываецца. У канцы яны апладзіравалі. <..>
Гэта быў пачатак канца эпохі Байдэна. Сотні супрацоўнікаў Белага дома прыйшлі на працэс запісу звароту, які нагадваў пахавальны марш. Яны таксама ведаюць: працягнецца спадчына Байдэна ці не — гэтак жа нявызначана, як і зыход новага перадвыбарчага двубоя паміж Харыс і Трампам», — піша Баўэрнэбель.
Джо Байдэн: Я перадаю эстафету новаму пакаленню
Харыс апярэджвае Трампа: 44% супраць 42% — першае апытанне пасля зняцця Байдэна
У Трампа быў эфектыўны козыр супраць Байдэна. Цяпер ён можа вярнуцца бумерангам
Трамп стаў найстарэйшым кандыдатам на пасаду прэзідэнта ЗША ў гісторыі
Харыс заручылася дастатковай падтрымкай для вылучэння кандыдатам у прэзідэнты