Мінздароўя расказала пра стан пацярпелых у аварыі пад Мінскам

Паводле інфармацыі Міністэрства аховы здароўя, усяго ў бальніцы пасля аварыі трапілі сем пацыентаў, хоць раней паведамлялася пра восем.

24.07.2024 / 22:11

Скрыншот з відэа Следчага камітэта

Два чалавекі былі шпіталізаваныя ў Мінскую абласную клінічную бальніцу, трое дзяцей — у Мінскую абласную дзіцячую клінічную бальніцу. Яшчэ двое пацярпелых накіраваныя на амбулаторнае лячэнне.

Стан аднаго з пацярпелых ацэньваецца як цяжкі, яму рабілі аперацыю ў Мінскай абласной клінічнай бальніцы.

Іншы чалавек знаходзіцца ў аддзяленні траўматалогіі і артапедыі ў стане сярэдняй ступені цяжкасці.

Пацярпелыя дзеці знаходзяцца ў аддзяленні хірургіі і неўралогіі ў стане сярэдняй ступені цяжкасці.

Аварыя адбылася сёння днём на 23-м кіламетры дарогі Р65 Заслаўе — Дзяржынск — Возера. Кіроўца аўтамабіля Audi 100, у якiм знаходзіліся пяцёра дзяцей і трое дарослых, паблізу вёскі Дулічы не саступіў дарогу аўтамабілю Nissan пад кіраваннем 65-гадовага мінчука, які ехаў па галоўнай трасе. У выніку аўто сутыкнуліся.

У ДТЗ у Дзяржынскім раёне пацярпелі пяцёра дзяцей — восем чалавек набіліся ў легкавую Audi

У Камянецкім раёне адбылося лабавое сутыкненне дзвюх машын

ДТЗ у Кобрынскім раёне: на пешаходным пераходзе матацыкліст насмерць збіў 13-гадовага падлетка

Nashaniva.com