У Італіі затрымалі беларуса, аб'яўленага ў вышук на радзіме

У італьянскім горадзе-курорце Езала, размешчаным на ўзбярэжжы Венецыянскага заліва ў Адрыятычным моры, затрымалі беларуса, аб'яўленага на радзіме ў вышук. Пра гэта паведамляе сайт «Беларусь і свет» са спасылкай на мясцовую паліцыю.

24.07.2024 / 21:59

Фота: poliziadistato.it

Мужчыну вылічылі ў рамках інтэнсіфікацыі кантрольных мерапрыемстваў, якія праводзяцца праваахоўнымі органамі ў горадзе, з прычыны вялікага наплыву турыстаў на курорт у летнія месяцы.

Інфармацыі пра затрыманага беларуса мала. Паведамляецца толькі, што ён знаходзіўся ў вышуку беларускімі ўладамі з мэтай экстрадыцыі, паколькі павінен адбыць пакаранне ў выглядзе 7 гадоў пазбаўлення волі за ўхіленне ад выплаты падаткаў.

У Турцыі затрымалі расіяніна, падазраванага ў падрыве аўтамабіля афіцэра ГРУ ў Маскве

Стала вядома пра арышт гісторыка Ігара Мельнікава

Сёння пачынаюць судзіць чарговую айцішніцу, якая вярнулася дадому з Польшчы

Nashaniva.com