У Турцыі затрымалі расіяніна, падазраванага ў падрыве аўтамабіля афіцэра ГРУ ў Маскве
Пра затрыманне падазраванага ў падрыве аўтамабіля ў Маскве паведаміў кіраўнік турэцкага МУС Алі Ерлікая.
24.07.2024 / 19:39
Скрыншот з відэа
Затрыманага завуць Яўген Серабракоў, ён прыбыў у Турцыю як турыст самалётам Масква-Бодрум.
Ерлікая паказаў кадры затрымання і дадаў, што прадстаўнікі расійскага падраздзялення Інтэрпала ў 10.30 раніцы перадалі сваім турэцкім калегам інфармацыю, што грамадзянін Расіі Яўген Серабракоў учыніў у Маскве тэракт, пасля чаго вылецеў з Масквы ў Бодрум. Падазраваны быў затрыманы паліцыяй правінцыі Мугла ў Бодруме.
Яўгену Серабракову закідаецца незаконны абарот выбуховых прылад і замах на забойства дзвюх або больш асоб.
Перад гэтым генеральны пракурор Расіі Ігар Красноў на сустрэчы ў Бішкеку з генпракурорам пры Вярхоўным апеляцыйным судзе Турцыі Мухсінам Шэнцюркам адзначыў, што Турцыя пачала актыўна выдаваць асоб, якія вышукваюцца расійскімі органамі.
У выніку падрыву аўтамабіля Toyota Land Cruiser пацярпеў вайсковец Узброеных сіл РФ Андрэй Таргашоў. Як высветлілася, ён цёзка намесніка начальніка вайсковай часці Ракетных войскаў спецыяльнага прызначэння ў Падмаскоўі. Сам пацярпелы да гэтай часці дачынення не мае, але таксама служыць ва Узброеных сілах. «Коммерсант» са спасылкай на свае крыніцы піша, што ён нібыта служыць у ГРУ, дзе адказвае за сродкі сувязі.
Вядома, што ў выніку выбуху Таргашову адарвала ступні, ягоная жонка, што таксама знаходзілася ў той самай машыне, атрымала ірваныя раны твару. Абодвух шпіталізавалі ў Боткінскую бальніцу.
Падазраваны ў падрыве аўтамабіля з расійскім ГРУшнікам паспеў вылецець з Масквы ў Турцыю
Расійскі вайсковец, якога нібыта сёння ўзарвалі ў Маскве: Я жывы, сяджу на працы
Машыну намесніка начальніка вайсковай часці ўзарвалі ў Маскве. Вайскоўцу адарвала ступні