Прызналі палітвязнямі яшчэ 13 чалавек
24 ліпеня праваабаронцы прызналі палітвязнямі яшчэ 13 чалавек. Агульная колькасць людзей, якія на сёння з'яўляюцца ў Беларусі палітвязнямі, складае 1380 чалавек.
24.07.2024 / 19:18
У спіс палітзняволеных былі дададзеныя наступныя прозвішчы:
Аляксандр Катовіч, Віктар Мярзлікін, Аляксей Чарнавусаў, Вольга Волкава, Наталля Цімашэнка, Аляксандр Капылец, Аляксандра Мельнічак, Аляксандр Блізнец, Уладзімір Баслыка, Аляксандр Лазарэвіч, Ігар Сушко, Руслан Прахарэнка.
Хто гэтыя людзі і чаму праваабаронцы лічаць іх справы палітычна матываванымі, можна
Спіс усіх палітвязняў Беларусі — тут.
Усяго на гэты момант палітвязнямі, паводле ацэнак праваабаронцаў, прызнаныя 1380 чалавек. Апошнім часам агульная іх колькасць істотна не расце і нават часам змяншаецца. Але гэта не таму, што рэпрэсіі ў Беларусі меншаюць, — проста паралельна з новымі выпадкамі зняволення па крымінальных справах ідзе працэс вызвалення тых асуджаных, хто цалкам адбыў свой тэрмін. Таксама суды некаторым прысуджаюць «хатнюю хімію», пасля чаго чалавек выходзіць з турэмных сцен, таму больш не лічыцца вязнем.
Варта таксама ўлічваць, што ў статыстыку ўваходзяць далёка не ўсе, хто знаходзіцца ў зняволенні з палітычных прычын, рэальная колькасць беларускіх палітвязняў нашмат большая. Пра вельмі многіх праваабаронцам проста нічога не вядома.
Палітзняволеную маму блогеркі Вольгі Такарчук пачнуць судзіць 1 жніўня
У Брэсце зноў ладзяць масавы суд за акцыю пратэсту 10 жніўня 2020 года
Стала вядома пра арышт гісторыка Ігара Мельнікава
Чарговы хапун у Баранавічах — затрымалі адразу пяць чалавек