У Пінску прайшла моцная залева, затапіла вуліцы ВІДЭА

Усходняя частка Пінска днём 24 ліпеня апынулася ва ўладзе навальнічнага фронту. Залева падтапіла дарогі і дваровыя тэрыторыі.

24.07.2024 / 18:40

Скрыншот з відэа

«Каля 12-й гадзіны ўсходняя частка Пінска (не ўвесь горад) была ахопленая навальнічным фронтам. Дождж быў вельмі моцным, доўжыўся амаль гадзіну. Была навальніца, парывісты вецер. Інтэнсіўнасць дажджу была такая, што дарогі, дваровыя тэрыторыі былі імгненна падтопленыя па самы борт. У гэты момант былі заблакаваныя праезды. Кіроўцы рухаліся вельмі павольна, каб не пашкодзіць аўтамабілі»,

апісаў сітуацыю першы намеснік дырэктара КВУП «Жыллёвае рамонтна-эксплуатацыйнае ўпраўленне горада Пінска» Валянцін Асіпчук.

Пасля заканчэння залевы вада пачала спадаць. Каб яна сышла з праезнай часткі, ліўнёўкам спатрэбілася каля 30-40 хвілін.

«Ліўневыя сеткі былі перапоўненыя, таму што ўсё здарылася імгненна. На гэты момант дарожнае пакрыццё без павышанага ўзроўню вады, ліўневыя сеткі прынялі. Сарваная ветрам лістота трапіла ў дожджапрыёмнікі. Цяпер службы жыллёвага рамонтна-эксплуатацыйнага ўпраўлення працуюць у гэтым кірунку: усё чысцяць, адпампоўваюць і прыводзяць у належны стан», — расказаў Валянцін Асіпчук.

Дажджы такой інтэнсіўнасці, як сёння, перыядычна здараюцца ў Пінску, прыкладна 3-5 разоў на год.

«Сёння быў асабліва моцны дождж. Ён ліў як з вядра. Цягам амаль гадзіны не мяняў сваёй інтэнсіўнасці. Самае цікавае, што ў іншай частцы горада наогул дажджу не было», — звярнуў увагу першы намеснік дырэктара ЖРЭУ.

Сіноптыкі папярэдзілі пра навальніцы і залевы ў другой палове дня

Якога надвор'я чакаць беларусам на наступным тыдні

У Мінску ўчора затапіла салон прыгажосці. Ён цалкам сышоў пад ваду ВІДЭА

«Вада пранікла ўнутр, запоўніла салон мне па пояс, рукі трэсліся». Хто тая дзяўчына з запамінальнага фота мінскага патопу

Пасля кожнай залевы мінскую дажджавую каналізацыю дадаткова прачышчаюць — Мінгарвыканкам

Nashaniva.com