У ДТЗ у Мінскім раёне пацярпелі пяцёра дзяцей — восем чалавек набіліся ў легкавую Audi

Кіроўца аўтамабіля не прапусціў іншую машыну, якая ехала па галоўнай дарозе.

24.07.2024 / 18:09

Скрын відэа СК

У ДТЗ каля вёскі Дулічы пацярпелі пяцёра дзяцей. Здарэнне адбылося днём 24 ліпеня на 23-м кіламетры трасы Р-65 «Заслаўе-Дзяржынск-Возера».

Паводле звестак СК, кіроўца Audi 100 не прапусціў Nissan пад кіраваннем 65-гадовага мінчука, які рухаўся па галоўнай дарозе. У выніку машыны сутыкнуліся і атрымалі сур'ёзныя пашкоджанні.

Паводле папярэдняй інфармацыі, у Audi знаходзілася 8 чалавек, пяцёра з якіх — дзеці ва ўзросце ад 1,5 да 16 гадоў. З траўмамі рознай ступені цяжкасці яны шпіталізаваны ў Мінскую абласную клінічную бальніцу.

На месцы працуе следчая група.

У Камянецкім раёне адбылося лабавое сутыкненне дзвюх машын

ДТЗ у Кобрынскім раёне: на пешаходным пераходзе матацыкліст насмерць збіў 13-гадовага падлетка

У Вілейскім раёне кіроўца пагрузчыка ледзь не ўрэзаўся ў пахавальную працэсію

Nashaniva.com