Сярэдні заробак у чэрвені вырас на 50 рублёў, але наколькі ён адлюстроўвае рэальную сітуацыю?
Намінальны налічаны сярэдні заробак у Беларусі ў чэрвені склаў 2270 рублі (бруднымі), паведаміў сёння Белстат.
24.07.2024 / 11:43
У параўнанні з месяцам маем (2119,2 рубля) заробак вырас на 50,8 рубля. Калі ж адмінусаваць падаткі, то сярэдні заробак «чыстымі» складзе 1952,2 рубля.
У Мінску сярэдні заробак складае 3020,8 рубля «бруднымі», або 2598 рублёў «чыстымі».
Калі ўзяць сярэдні курс даляра за чэрвень (3,1902), то лічбы будуць наступныя: сярэдні заробак у Беларусі «бруднымі» — 711,5 даляра, 612 даляраў «чыстымі».
У Мінску 947 даляраў «бруднымі» і 814 даляраў «чыстымі».
Аднак найбольш правільным лічыцца медыянны заробак, калі палова работнікаў атрымліваюць больш за гэту суму, а другая палова — менш
Медыянны заробак называецца Белстатам два разы на год: за май і лістапад. Гэта паказчык, які дзеліць усе заробкі ў краіне на дзве роўныя часткі. Такім чынам ён лепш адлюстроўвае сітуацыю з зарплатай па краіне, чым лічбы сярэдняга заробку.
За май 2024 года медыянны заробак у Беларусі склаў 1688,3 рубля.
1688,3 рубля — 525 даляраў па сярэднім курсе за май, а калі адмінусаваць падаткі, то яго памер будзе яшчэ меншы: 1452 рублі, або 452 даляры «чыстымі».
У лістападзе мінулага года медыянны заробак складаў 1499,5 рубля.