Ілан Маск заявіў, што згубіў сына з-за блакатараў палавога выспявання

Перажыванні мільярдэра з радасцю падхапіла расійская прапаганда.

24.07.2024 / 12:44

Ілан Маск і яго старэйшае дзіця Вівіян Уілсан. Фота: Wikimedia Commons, Telegram

Мільярдэр Ілан Маск у інтэрв'ю выданню Daily Wire зрабіў гучную заяву. Па словах мужчыны, яго сын Ксаўе «забіты вірусам ваўкізму» (абуджэнне — англ. wokeism — тэрмін, які выкарыстоўваецца ў значэнні «ўсвядоміць сябе як асобу, у якой ёсць правы»).

Старэйшы сын Маска Ксаўе адчуваў сябе жанчынай. І ў чэрвені 2020 года, пасля таго як яму споўнілася 18 гадоў, ён падаў дакументы на змену імені. Ён узяў сабе жаночае імя і дзявочае прозвішча маці, стаўшы Вівіян Уілсан (Vivian Wilson). Таксама старэйшае дзіця мільярдэра заявіла, што не хоча мець ніякіх сувязей з біялагічным бацькам.

Маск заявіў, што яго, па сутнасці, падманам прымусілі падпісаць дакументы з дазволам на прыём яго старэйшым сынам блакатараў палавога выспявання, аргументуючы гэта тым, што ў адваротным выпадку ўсё можа скончыцца самагубствам.

“I was tricked into doing this… the people promoting this should go to prison.” @ElonMusk opens up to @JordanBPeterson about gender ideology’s impact on his son, Xavier. pic.twitter.com/1bdILGNdJE

— Daily Wire (@realDailyWire) July 22, 2024

Па словах Маска, калі ён даваў згоду на тэрапію сына, яму не патлумачылі, што лекі, па сутнасці, уяўляюць сабой «прэпарат для стэрылізацыі».

Мільярдэр падкрэсліў, што пасля гісторыі з сынам «пакляўся знішчыць вірус ваўкізму», а людзі, якія гэта здзейснілі з яго сынам, «павінны сесці ў турму».

Расійская прапаганда, для якой ЛГБТ гэта як яўрэі для нацыстаў, радасна ўхапілася за выказванні Маска.

Спачуванні Маску выказала і Вольга Бондарава, якая чарговы раз накінулася на «мінкульты і прадзюсерскія цэнтры», якія «праз тыктокі, ютубы, інстаграмы» «уліваюць атруту ЛГБТ і прапаганды наркотыкаў» у душы дзецям.

У Ілана Маска, які вядзе экстравагантны лад жыцця, 12 дзяцей ад трох розных жанчын. Адно з іх памерла ў маленстве.

Як выглядае дзень Ілана Маска?

Маск пераносіць штаб-кватэру SpaceX з Каліфорніі ў Тэхас — з-за «банд наркаманаў ля ўваходу» і спрэчнага закона

У Ілана Маска нарадзілася 12-е дзіця

Nashaniva.com