Сайт «Белсата» перайшоў на мінімальны рэжым працы
Гэта тлумачыцца шматлікімі тэхнічнымі праблемамі.
23.07.2024 / 18:18
Фота: «Белсат»
Сайт тэлеканала «Белсат» перайшоў на мінімальны рэжым працы.
Пра гэта гаворыцца ў афіцыйным паведамленні партала.
«Паважаныя чытачы! Праз шматлікія тэхнічныя праблемы сайт «Белсата» пераходзіць на мінімальны рэжым працы.
Мы спадзяемся, што ў хуткім часе рэдакцыі ўдасца вырашыць усе праблемы і вярнуцца ў звыклы для нас фармат выхаду матэрыялаў. Просім прабачэння за нязручнасці», — адзначаецца ў паведамленні.
У «Белсата» ўзніклі праблемы пасля прыходу да ўлады ў Польшчы новага ўрада, які зладзіў рэарганізацыю дзяржаўных СМІ.
Нядаўна польскія журналісты паведамілі, што кіраўніцтва «Белсата» падазраюць у фінансавых махінацыях.
Кіраўнік «Белсата» адказаў на абвінавачанні ў фінансавых злоўжываннях на канале
Стала вядома, у чым падазраюць Рамашэўскую, Дзікавіцкага і іншых топ-менеджараў «Белсата»