У Варшаве падлеткі на жыўца лавілі педафіла, той адбіваўся нажом
Прыехала паліцыя і затрымала ўсіх.
23.07.2024 / 14:41
Ілюстрацыйнае фота
Выпадак адбыўся ў Брудноўскім лесе пад Варшавай пасля абеду, піша The-Warsaw.com
Першапачаткова паведамлялася, што 26-гадовы мужчына атакаваў з нажом у руцэ двух 15-гадовых хлопцаў. На месцы на прагулцы з падлеткамі быў выратавальнік, які аказаў пацярпелым першую дапамогу.
Па неафіцыйных даных, іншаземец родам з Узбекістана, а на месца здарэння ён быў з торбай дастаўкі ежы. Хлопцы — украінцы, яны мелі раненні рук і жывата.
Аднак пазней паліцыя затрымала яшчэ чатырох чалавек, якія прысутнічалі там у момант здарэння, паведамілі ў Галоўным упраўленні паліцыі Варшавы.
«Сабраныя па гэтай справе доказы сведчаць аб тым, што яны здзейснілі злачынства ў дачыненні да 25-гадовага мужчыны», — казалася ў лаканічным паведамленні паліцыі.
Як высветлілася, 13-гадовая дзяўчынка дамовілася аб спатканні з 25-гадовым мужчынам у лесе. Калі ён прыехаў, падлеткі (двое 15-гадовых і 16-гадовы) забралі ў яго ключы ад машыны і тэлефон. Ён схапіў нож і параніў двух падлеткаў.