NaviBand запісаў новы альбом і просіць беларусаў падтрымаць яго выпуск

Беларускі гурт NaviBand завершыў запіс новага альбома. Каб альбом змог быць прадстаўлены слухачам, музыкам патрэбна дапамога, піша «Будзьма».

23.07.2024 / 11:13

«Засталося зусім крыху: гэта постпрадакшн, звядзенне, мастэрынг і падрыхтоўка да выдання, і гэта, канечне, вялікі кавалак працы, які патрабуе нямала сродкаў. Таму мы просім вашай падтрымкі», — напісалі музыкі на сваёй старонцы ў фэйсбуку.

«Калі ў нас атрымаецца, то ўжо восенню мы прадставім новы альбом публіцы. А тым, хто падтрымае/заданаціць, мы вышлем паслухаць новы альбом раней за ўсіх», — адзначаюць музыкі.

Як дапамагчы?

Пераводам на карту або данатам — усе магчымыя варыянты падтрымкі даступныя па спасылцы

Nashaniva.com