Колькасць легкавікоў на беларуска-польскай мяжы вырасла да 400

Аўтобусаў — 48.

23.07.2024 / 10:45

Па стане на раніцу аўторка 10:00, на памежным пераходзе «Брэст» стаіць 400 легкавікоў, паведамляе сайт Памежнага камітэта.

Прычым а 8-й раніцы там было 350 легкавікоў, столькі і ўчора, у мінулую пятніцу было 250.

Аўтобусаў а 10-й раніцы на мяжы стаіць 60. 

На памежным пункце «Казловічы» а 10-й раніцы стаіць 350 грузавікоў.

У Каменным Логу на мяжы з Літвой стаіць 140 легкавікоў, адзін аўтобус і 700 грузавікоў.

У Беняконях — 60 легкавікоў і 720 грузавікоў.

На беларуска-латвійскай мяжы ў Грыгараўшчыне чаргі перад пераходам з легкавікоў і аўтобусаў няма, але стаіць 240 грузавікоў.

Nashaniva.com