Марыя Васілевіч нарэшце знайшла працу. З яе спрабуюць зрабіць замену Маляванычу

Былая дэпутатка Марыя Васілевіч вярнулася на тэлебачанне.

22.07.2024 / 17:08

Скрыншот рылс у акаўнце Белтэлерадыёкампаніі ў інстаграме

У акаўнце Белтэлерадыёкампаніі ў інстаграме з’явілася паведамленне пра тое, што ў «Калыханкі» цяпер новая вядучая — Марыя Васілевіч. Так што цяпер дапамагаць бацькам укладваць дзяцей спаць будзе пераможца конкурсу «Міс Беларусь 2018».

@nashaniva Замест Маляваныча каго паставілі #беларусь #минск #депутаты #чиновник #власть #правительство #выборы #нашаніва ♬ Comedy Scenes - Comical, stupid, odd, lovely (Drumless)(1441321) - Ponetto

Дарэчы, гэта не першы яе досвед працы на тэлебачанні. Нагадаем, што Васілевіч да працы ў парламенце была вядучай праграмы «Добрай раніцы, Беларусь!».

Яшчэ гэтай вясной Марыя распавядала, што не ведае, дзе ж будзе працаваць пасля таго, як вызваліла дэпутацкае крэсла: «Я пакуль не магу сказаць, дзе выкарыстаю свае веды і вопыт, таму што пакуль вызначаюся. Але, безумоўна, хочацца знайсці тую сферу, дзе я змагу ўнесці вялікі ўклад, каб яшчэ паляпшаць тыя сферы, якімі я раней займалася».

Разам з гэтым Васілевіч тады адзначала, што ў яе ёсць прапановы з тэлебачання, якія яна «вельмі актыўна разглядае, таму што гэтая творчая кухня пакідае самыя прыемныя ўражанні. Тут ёсць свая лёгкасць і рызыка».

Атрымліваецца, што ў выніку прыгажуня вырашыла паспрабаваць стаць новым Маляванычам.

Неабходна адзначыць, што героі «Калыханкі» бяруць удзел і ў прапагандысцкіх мерапрыемствах. Напрыклад, акцёр Уладзімір Варанкоў, які лялькаводзіць медзведзянём Топай, разам з сёстрамі Груздзевымі ездзіць на так званыя дыялогавыя пляцоўкі «Разам з мастацтвам». Падчас такіх сустрэч артысты расказваюць простым людзям у невялікіх гарадах пра тое, як добра жыць у Беларусі.

Марыя Васілевіч не злуецца на тых, хто разбіў яе аўто ў 2020-м: «Спрабую зразумець матывацыю чалавека»

Марыя Васілевіч расказала, куды яе клічуць на працу

«Для кагосьці гэта свята». Беларусы абмяркоўваюць закон Марыі Васілевіч 

Nashaniva.com