Прэм'ер-міністаркай Літвы зноў стала Шыманіце

Прэзідэнт Літвы Гітанас Наўседа 22 ліпеня падпісаў указ, якім прызначыў Інгрыду Шыманіце прэм'ер-міністаркай і даручыў ёй сфармаваць урад краіны. 

22.07.2024 / 16:23

Інгрыда Шыманіце. Фота: AP

Пасля перамогі Наўседы на прэзідэнцкіх выбарах урад Літвы на чале з Шыманіце падаў у адстаўку, але засталося часова выконваць абавязкі да прызначэння новага складу.

16 ліпеня Сейм Літвы выказаў давер Інгрыдзе Шыманіце. Цяпер у яе ёсць 15 дзён для фарміравання Кабінета міністраў і прадстаўлення яго на зацвярджэнне прэзідэнта.

Інгрыда Шыманіце займае пасаду прэм'ер-міністра са снежня 2020 года. У 2019 і 2024 годзе яна ўдзельнічала ў прэзідэнцкіх выбарах, але абодва разы прайграла Наўседзе ў другім туры. 

Прэмʼерка Літвы пракаментавала расследаванне ў дачыненні да кампаніі, звязанай з праектам пашпарта Новай Беларусі

«Мы больш, чым суседзі». Ціханоўская павіншавала Наўседу з перамогай на выбарах

Гітанас Наўседа ўпэўнена перамог у прэзідэнцкіх выбарах у Літве

Nashaniva.com