Ілюстратарку з Брэста асудзілі за данаты палку Каліноўскага на шэсць гадоў

Генпракуратура паведамляе, што 38-гадовая жыхарка Брэста ў 2021-2022 гады перавяла на банкаўскія рахункі і віртуальныя кашалькі, «якія знаходзіліся ў карыстанні прадстаўнікоў экстрэмісцкіх фарміраванняў», у тым ліку Палка Каліноўскага не менш за 4400 рублёў.

22.07.2024 / 14:20

Жанчыну прызналі вінаватай у фінансаванні экстрэмісцкай дзейнасці па ч.1 арт. 361-2, ч. 2 арт. 361-2, ч. 1 арт. 14 і ч. 2 арт. 361-2, ч. 2 арт. 361-3 і далі шэсць гадоў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму са штрафам 1000 базавых велічынь (40 тыс.рублёў).

Імя жанчыны пракуратура не назвала, але «Вясна» піша, што гэта ілюстратарка Наталля Левая.

Айцішніка з A1 будуць судзіць за данаты. Яму пагражае да 10 гадоў калоніі

Палітвязня Дзмітрыя Загалаўца зноў будуць судзіць за данаты

Віцебскаму палітвязню, які атрымаў 3,5 года калоніі за каментары, прыдумалі новы артыкул — за данаты

Nashaniva.com