У Беларусі з'явіцца нацыянальны відэахостынг — видео.бел 

Генеральны дырэктар БелТА Ірына Акуловіч у эфіры СТБ распавяла пра стварэнне новага партала. 

22.07.2024 / 09:47

Аляксандр Асенка, генеральны дырэктар ЗАТ «Сталічнае тэлебачанне» заўважыў у гутарцы з Акуловіч, што колькасць падпісчыкаў, праглядаў ў дзяржаўных СМІ расце, але «YouTube — гэта не наш інструментарый». Ці не вядзе БелТА нейкія распрацоўкі ў гэтых кірунку, спытаў ён. 

Ірына Акуловіч адказала, што БелТА да канца жніўня якраз прэзентуе новы праект — «відэа.бел». 

«Гэта будзе беларускі медыяпартал. Па Указе кіраўніка дзяржавы вызначаны арганізацыі, якія займаюцца зборам, апрацоўкай, выкладкай, прасоўваннем відэакантэнту нашых вядучых беларускіх СМІ. У тым ліку і тых праектаў, якія робіць СТБ. Там будзе і стрым каналаў, у тым ліку важныя прамыя трансляцыі. Увесь кантэнт беларускіх вядучых СМІ, відэакантэнт будзе сабраны ў адным месцы», — распавяла Акуловіч. 

Nashaniva.com