Джэй Ло перастала насіць заручальны пярсцёнак. Канец гісторыі кахання
Здаецца, прыгожая гісторыя кахання «Бэніфер» (Бэна Афлека і Джэніфер Лопес), якія ўз'ядналіся праз 17 гадоў, падыходзіць да канца і ў які раз пацвярджае старадаўнюю мудрасць, што «двойчы ў адну і тую ж раку ўвайсці немагчыма».
22.07.2024 / 09:36
Фота: інстаграм Джэніфер Лопес
Спачатку заходнія СМІ звярнулі ўвагу, што пара правяла другую гадавіну вяселля асобна. Па даных журналістаў, спявачка сустрэла святочны дзень у Хэмптансе, пакуль Афлек працаваў у Лос-Анджэлесе.
Таму ў сетцы з'явілася інфармацыя, што муж і жонка прадаюць набыты пасля вяселля дом, які яны так доўга шукалі, а Бэн наогул пераехаў у здымную кватэру ў Брэнтвудзе.
А напярэдадні і сама Лопес публічна намякнула, што, як раней, не будзе. Спявачка на сваёй старонцы ў інстаграме размясціла серыю фатаграфій, на якіх «выпадкова засвяціла» руку без заручальнага пярсцёнка.
Фота: інстаграм Джэніфер Лопес
Пара пазнаёмілася ў снежні 2001 года на здымках рамантычнай камедыі «Джылі». Неўзабаве яны пачалі сустракацца, а ў лістападзе 2002-га Бэн Афлек зрабіў Джэй Ло прапанову рукі і сэрца. Аднак да алтара яны так і не дайшлі, адмяніўшы вяселле за некалькі дзён да прызначанай даты.
У 2021-м яны аднавілі свае стасункі, а ўжо праз некалькі месяцаў Бэн зноў прапанаваў Джэніфер стаць яго жонкай. Улетку 2022 года стала вядома, што яны таемна пажаніліся, а затым згулялі вяселле ў маёнтку акцёра ў Джорджыі, піша Gordonua.com.
Джэніфер Лопес і Бэн Афлек выставілі на продаж шыкоўны асабняк у Беверлі-Хілз ФОТЫ
Беларускі дызайнер шые абутак у Нью-Ёрку, які носіць Мадонна і Джэніфер Лопэс