Паліцыя Украіны паказала фота меркаванага забойцы Ірыны Фарыён

Праваахоўнікі ўстанаўліваюць асобу і месцазнаходжанне мужчыны, які можа быць датычны да забойства былой дэпутаткі.

21.07.2024 / 22:15

Фота мужчыны, які можа быць датычны да забойства Фарыён. Фота: Нацыянальная паліцыя Украіны

Шукаюць мужчыну каля 20 гадоў, ростам 170-180 сантыметраў, хударлявага целаскладу. Таксама праваахоўнікі апублікавалі фота і відэа, на якіх бачна, як апрануты мужчына.

У былую дэпутатку Вярхоўнай Рады ад партыі «Свабода» стралялі ўвечары 19 ліпеня ў Львове. Падчас замаху яна атрымала цяжкое раненне, пасля якога была дастаўлена ў бальніцу, дзе і памерла.

У Львове стралялі ў палітыка Ірыну Фарыён. Яна ў крытычным стане

Ірына Фарыён памерла ў бальніцы

Раіла біць нагой у сківіцу кожнаму маскваротаму, называла акупацыю Марыупаля кармай — хто такая Ірына Фарыён, якую забілі ў Львове

Nashaniva.com