Факельнае шэсце і байкеры. Як адсвяткавалі ў Гудагаі
20-21 ліпеня ў вёсцы прайшла ўрачыстасць у гонар Маці Божай Шкаплернай.
21.07.2024 / 20:48
Факельнае шэсце ў час фэста. Фота: katolik.life
У дыяцэзіяльным фэсце ў каталіцкім санктуарыі ўдзельнічалі іерархі — сёлета тут адзначалі 260 гадоў з пачатку служэння ў парафіі кармелітаў босых. Піша выданне katolik.life
З розных куткоў Беларусі ў Гудагай прыбылі пілігрымы — у тым ліку байкеры з Астраўца. Яны атрымалі дабраслаўленне і памаліліся перад абразом Маці Божай.
Байкеры на фэсце. Фота: katolik.life
Працэсія святла на фэсце. Фота: katolik.life
Галоўнай падзеяй першага дня стаў Крыжовы шлях па прасторах гудагайскай Кальварыі: рака вернікаў на чале з біскупам Уладзімірам Гуляем ішла праз кукурузнае поле, праз лес да стацый Мукі Пана.
Каля апаўночы адбылася відовішчная працэсія святла з факеламі і свечкамі, а затым — святая Імша. Раніцай таксама адпраўлялі Еўхарыстыю, а завяршылася свята ў нядзелю ўрачыстай адпустовай Імшой.
Вынясенне фератрона. Фота: katolik.life