Круты: Бог паслаў ураган, каб прэзідэнт парадаваўся, што створаная ім сістэма выстаяла

Такое меркаванне новага кіраўніка лукашэнкаўскай Адміністрацыі Дзмітрыя Крутога не вытрывала нават выданне «СБ. Беларусь сегодня» — гэтыя словы прыбралі.

21.07.2024 / 14:12

 Фота: Мінэнергетыкі

— У пятніцу, 19 ліпеня, наш лідар Аляксандр Лукашэнка пытаўся, за што Гасподзь паслаў Беларусі такое выпрабаванне ў выглядзе ўрагану. Адказ вельмі просты. Магчыма, гэта для таго, каб прэзідэнт парадаваўся, што створаная ім за 30 гадоў сістэма выстаяла, вытрымала. Нягледзячы на выяўленыя кропкавыя праблемныя пытанні, ніякіх крытычных наступстваў не адбылося. Нашы людзі таксама вялікія малайцы. Ніякай панікі, усё спакойна, і таму спецыялісты робяць сваю працу. Выдатна што вось у нас створана такая сістэма, можам справіцца з любымі выклікамі. Краіна працуе і развіваецца ў правільным кірунку! — сказаў кіраўнік Адміністрацыі Дзмітрый Круты падчас візіту ў Магілёўскую вобласць. 

Пазней словы пра прэзідэнцкую радасць з нагоды ўрагану выданне прыбрала, але яны захаваліся ў кэшы.

Nashaniva.com