Следам за краснадарцамі выйшлі патрабаваць электрычнасці і жыхары Анапы

Пасля таго як мясцовыя жыхары выйшлі пратэставаць пад эканамічнымі лозунгамі ў Краснадары, за іх прыкладам пайшлі і жыхары прыморскай Анапы ў Краснадарскім краі. Яны, незадаволеныя адсутнасцю электрычнасці, таксама перакрылі ў горадзе вуліцу.

20.07.2024 / 20:25

Скрыншот з відэа

Незадаволеныя адключэннямі электрычнасці пры тэмпературы +33, анапцы выйшлі на адно са скрыжаванняў і перакрылі частку палос, пускаючы толькі хуткую дапамогу.

Да незадаволеных выйшаў прадстаўнік «Электрасетак Кубані» і паведаміў, што генератары ўжо едуць.

Адключэнне святла і вады трывае ў Анапе ўжо чацвёртыя суткі.

Праблемы з электразабеспячэннем гэтым летам адбываюцца не толькі ў Краснадары і Анапе, але і ў Ейску, і шэрагу іншых гарадоў на поўдні Расіі з-за дэфіцыту магутнасці ў энергасістэме і перагрузкі сеткі з-за высокага спажывання.

У расійскім Краснадары людзі перакрылі вуліцу з-за адключэнняў святла

«Рыхтуюцца да вайны, а генератары не ў стане купіць». Што расказваюць пра сітуацыю ў Мазыры мясцовыя жыхары

«Сядзелі без інтэрнэту і разгадвалі сканворды». Жыхары Гомельшчыны расказалі, як перажылі наступствы стыхіі

Nashaniva.com