Замест СМС — выццё сірэн. МНС хоча памяняць сістэму апавяшчэння падчас непагадзі

Кіраўнік Адміністрацыі Лукашэнкі Дзмітрый Круты заявіў падчас працоўнай паездкі па Магілёўскай вобласці, што СМС-рассылкі, якімі займаецца МНС, выклікаюць у грамадзян толькі ўсмешку, а гэта значыць, што такая сістэма неэфектыўная. Дзеля таго думаюць змяніць падыход на больш сур'ёзны.

20.07.2024 / 19:35

Фота ілюстрацыйнае

«Таму з калегамі з МНС думаем фактычна пра фармат ваеннага часу — апавяшчальнікі, гучныя сірэны, якія будуць імгненна ўключацца пры такіх ураганных вятрах і патэнцыйна бачных страшных з'явах. І людзі будуць разумець, што трэба бегчы ў сховішча».

Чыноўнік падкрэсліў, што асноўны сэнс такіх захадаў — выратаваць чалавечыя жыцці, бо ў апошнюю непагадзь загінулі людзі. Таму задача МНС — карэнным чынам памяняць сістэму апавяшчэння, і гэта будзе комплекс рашэнняў.

Ураган закрануў населеныя пункты, у якіх жыве больш за мільён чалавек

«Не хочуць разумець, што гэта вайна!» Лукашэнка выказаў прэтэнзіі пацярпелым ад буры

Залева ў Мінску, верагодна, была наймацнейшай за ўсю гісторыю назіранняў

«Сядзелі без інтэрнэту і разгадвалі сканворды». Жыхары Гомельшчыны расказалі, як перажылі наступствы стыхіі

Nashaniva.com