Пасля ўрагану беларусы падалі больш за 10 тысяч заявак у Белдзяржстрах

«Белдзяржстрах» паведаміў, што атрымаў больш за 10 000 заяў ад беларусаў на кампенсацыю шкоды ад урагану, які нарабіў шмат бяды тыдзень таму.

20.07.2024 / 17:19

Фота ілюстрацыйнае

«Найбольшая колькасць [заяў] у Гомельскай вобласці: Мазырскі, Рэчыцкі, Калінкавіцкі і Гомельскі раёны. У выніку стыхійнага бедства пашкоджаныя дахі, сцены, вокны, а таксама элементы аздаблення будынкаў грамадзян, аб'ектаў сацкультбыту і сельскагаспадарчых будынкаў, паваленымі дрэвамі і градам пашкоджаныя аўтамабілі юрыдычных і фізічных асоб», — расказалі ў Белдзяржстраху.

Адзначаецца, што спецыялісты кампаніі з 13-14 ліпеня працуюць без выхадных для таго, каб прыняць аператыўна заявы ад грамадзян, агледзець пашкоджаную маёмасць, скласці, разлічыць і выплаціць страхавую кампенсацыю.

Ацаніць агульную шкоду, нанесеную ўраганам, пакуль што, як заяўляецца, немагчыма. Гэта зробяць толькі пасля завяршэння работ, звязаных з аглядам пашкоджаных аб'ектаў. 

Лукашэнка загадаў адпраўляць на ліквідацыю наступстваў урагану палітзняволеных

Ураган закрануў населеныя пункты, у якіх жыве больш за мільён чалавек

«Не хочуць разумець, што гэта вайна!» Лукашэнка выказаў прэтэнзіі пацярпелым ад буры

У Гомельскай вобласці адмянілі рэжым надзвычайнай сітуацыі

Ураган паваліў векавыя ліпы на сядзібе Храптовічаў у Шчорсах

«Рыхтуюцца да вайны, а генератары не ў стане купіць». Што расказваюць пра сітуацыю ў Мазыры мясцовыя жыхары

Nashaniva.com