Сіноптыкі папярэдзілі пра навальніцы ў нядзелю

Прагноз надвор'я на 21 ліпеня.

20.07.2024 / 15:31

Уначы месцамі па поўначы, раніцай і днём пераважна па паўночнай палове чакаюцца кароткачасовыя дажджы, у асобных раёнах навальніцы.

У начны і ранішні час месцамі слабы туман.

Вецер няўстойлівы слабы да ўмеранага, пры навальніцах парывісты.

Ноччу +10..+16°С, максімальная днём +23..+29°С, месцамі па паўднёвай палове +30°С. У Мінску чакаецца +24..+26°С, магчыма навальніца.

Nashaniva.com